Дзесяць беларускіх кампаній гатовыя перанесці дзейнасць у Латвію

Дзесяць кампаній з Беларусі ўжо выказалі жаданне перанесці дзейнасць у Латвію, паведаміў дырэктар Латвійскага агенцтва інвестыцый і развіцця (ЛАІР) Каспарс Ражкалнс.

Беларусь 24

Беларусь 24



На працягу тыдня ЛАІР пракансультавала больш за 100 беларускіх кампаній, якія ацэньваюць магчымасць аб пераносе дзейнасці ў Латвію, піша delfi.lv.

"Паралельна гэтыя кампаніі разглядаюць і іншыя магчымасці, таму аператыўныя дзеянні маюць вырашальнае значэнне. Цяпер працуем у цесным супрацоўніцтве з Упраўленнем па справах грамадзянства і міграцыі (УДГМ), Пагранахранай, фінансавым наглядам і іншымі ведамствамі, каб падрыхтаваць правераную на практыцы дарожную карту для бізнесменаў, якія прымуць рашэнне на карысць Латвіі", — растлумачыў Ражкалнс.

Па яго словах, латвійскую прапанову сур'ёзна ацэньваюць некалькі вядучых беларускіх кампаній з сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій (ІКТ).

ЛАІР у супрацоўніцтве з УДГМ і іншымі ўстановамі стварыла спецыяльную каманду, якая ў паскораным парадку разглядае заяўкі ад беларускіх кампаній і прапануе магчымыя рашэнні. У лік гэтых рашэнняў уваходзіць прадастаўленне так званых стартап-віз або часовых відаў на жыхарства высокакваліфікаваным спецыялістам і членам іх сем'яў.

"Ужо цяпер можам сказаць, што беларускія кампаніі праяўляюць цікавасць да магчымасцяў, якія адкрываюцца ў Латвіі. ЛАІР пры аператыўным супрацоўніцтве з УДГМ ужо арганізавала некалькі візітаў у Латвію для прадстаўнікоў беларускіх кампаній. Увогуле, было прадастаўлена больш за 100 кансультацый, а дзесяць кампаній ужо прынялі рашэнні аб частковым або поўным пераносе дзейнасці ў Латвію", — сказаў дырэктар ЛАІР.

Латвійскі бок пераважна вядзе перамовы з кампаніямі сферы ІКТ. Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі ў гэтай сферы дзейнічаюць прыкладна 1700 кампаній.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: