Дзярждэп абвясціў аб намеры ўвесці другі пакет санкцый супраць Расіі

Амерыканскае знешнепалітычнае ведамства прызнае, што Расія не выконвае закон аб хімічнай зброі. Таму Дзярждэп мае намер увесці другую частку санкцый з-за атручвання Скрыпалёў.
Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што не можа пераканацца ў тым, што Расія выконвае заканадаўства аб хімічнай зброі і мае намер ўвесці другі пакет санкцый у дачыненні да Масквы. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпу Хізэр Нойерт.

«Сёння Дзярждэпартамент паведаміў кангрэсу, што мы не можам пацвердзіць, што Расійская Федэрацыя захоўвае ўмовы, устаноўленыя Законам аб ліквідацыі хімічнай і біялагічнай зброі [Chemical and Biological Weapons Control and Warfare Elimination Act, CBW] 1991 года», — сказала Нойерт. «Мы маем намер дзейнічаць у адпаведнасці з палажэннямі гэтага закона, які прадугледжвае прымяненне дадатковых санкцый», — прыводзіць Reuters яе словы.

У жніўні Дзярждэпартамент абяцаў увесці «суровыя» санкцыі супраць Расіі па сканчэнні 90 дзён, калі Масква не прадаставіць «надзейныя гарантыі», што яна больш не будзе выкарыстоўваць хімічную зброю і забяспечыць міжнародным спецыялістам доступ для інспектавання сваіх хімічных аб'ектаў.

Каментар Нойерт гучыць на фоне заявы кіраўніка міжнароднага камітэта палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Эда Ройса. У аўторак ён паведаміў, што адміністрацыя ЗША заявіла, што Расія не выконвае закон аб ліквідацыі хімічнай і біялагічнай зброі ад 1991 года. Кангрэсмен таксама падкрэсліў, што скончыўся 90-дзённы тэрмін, на працягу якога Расія павінна была даць гарантыі таго, што не будзе выкарыстоўваць хімічную зброю.

«Ніхто не павінен здзіўляцца таму, што Уладзімір Пуцін адмаўляецца заракацца, што ў будучыні не будзе выкарыстоўваць нервова-паралітычныя рэчывы ваеннага прызначэння. Недапушчальна, што ў адміністрацыі [ЗША] няма плану або графіка для другога раунда абавязковых санкцый, патрэбных заканадаўствам ЗША», — гаворыцца ў заяве Ройса.

Па словах кангрэсмена, у апошнія гады Расія «сістэматычна ўдзельнічае ў дзёрзкіх атручваннях», у тым ліку «атаку з ужываннем нервова-паралітычнага рэчывы на тэрыторыі Злучанага каралеўства». «Адміністрацыя Трампа павінна дзейнічаць хутка, каб пацвердзіць уласную рашучасць. Нерашучасць падахвочвае Расію да далейшай агрэсіі», — сказана ў заяве Ройса.

Першы пакет санкцый супраць Расіі за ўжыванне ў Вялікабрытаніі атрутнага рэчыва «Навічок» Дзярждэп увёў 27 жніўня. Тады пад забарону трапіў экспарт у Расію тавараў і тэхналогій, якія адносяцца да нацыянальнай бяспекі. Другі пакет, як чакалася, уступіць у сілу праз тры месяцы, калі Расія не дасць гарантыі таго, што не будзе прымяняць хімічную зброю.

У сярэдзіне верасня прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША Маніша Сінгх, выступаючы ў палаце прадстаўнікоў, заявіла, што Расія не дазволіла ЗША правесці інспекцыю аб'ектаў на прадмет знішчэння хімічнай зброі. Тады ж яна паабяцала, што другі пакет санкцый будзе «суровым».

Паводле РБК

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: