Дзярждэп заклікаў вызваліць Сянцова

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Хізэр Нойерт выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Расіі адпусціць украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які галадае ў расійскай турме на працягу 100 дзён.

stb.ua

«Мы ўстрывожаны перспектывай таго, што яшчэ адзін нявінны чалавек гіне ў расійскай турме», — заявіла яна.

Па словах Нойерт, Вашынгтон спадзяецца на тое, што расійскія ўлады выпусцяць Сянцова, каб пазбегнуць трагедыі, якая прывядзе да таго, што ЗША прызавуць прыцягнуць вінаватых да адказнасці за магчымую гібель рэжысёра.

Алега Сянцова затрымалі ў Крыме ў 2014 годзе. Яго прысудзілі да 20 гадоў турмы па абвінавачванні ў стварэнні тэрарыстычнай супольнасці ў жніўні 2015 года. Таксама Сянцова прызналі вінаватым у падрыхтоўцы двух тэрактаў на тэрыторыі паўвострава. У маі бягучага года Сянцоў абвясціў галадоўку з патрабаваннем адпусціць усіх украінскіх палітвязняў з расійскіх турмаў.

РБК

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: