Дзяржсакратар ЗША абвясціў вяртанне санкцый ААН супраць Ірана

Майк Пампеа абвясціў уступленне ў сілу механізма аднаўлення санкцый, закладзенага ва ўмовах ядзернай здзелкі з Іранам. Іншыя ўдзельнікі здзелкі лічаць патрабаваньні ЗША неправамоцнымі.
ЗША ў аднабаковым парадку абвясцілі, што зноў ўступілі ў сілу ўсе санкцыі супраць Ірана, якія дзейнічалі да заключэння так званай "ядзернай здзелкі" ў 2015 годзе. Паводле слоў дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа, санкцыі зноў у сіле пачынаючы з суботы, 19 верасня, 20.00 па Вашынгтоне.

З пункту гледжання Вашынгтона, да гэтага моманту скончыўся 30-дзённы тэрмін пасля таго, як 19 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб планах вярнуць штрафныя меры ААН супраць Тэгерана. Тым самым ўступіў у сілу механізм аднаўлення санкцый, закладзены ў рэзалюцыі 2231 Савета бяспекі ААН, якая ратыфікавала ядзерную здзелку з Іранам, узгодненую ў 2015 годзе.

У адпаведнасці з гэтым пунктам, у выпадку невыканання ўмоў пагаднення любой з яго ўдзельнікаў можа запатрабаваць аднаўленне штрафных мер - і іншыя бакі не могуць накласці вета на гэта патрабаванне. Аднак ЗША заявілі аб сваім выхадзе з пагаднення па іранскай ядзернай праграме яшчэ ў 2018 годзе. У гэтай сувязі іншыя ўдзельнікі ядзернай здзелкі - Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Расія, Кітай мяркуюць, што ЗША не маюць прававой магчымасці патрабаваць аднаўлення санкцый ААН супраць Ірана.

Ёсць санкцыі ці няма санкцыяў?

Напярэдадні, 19 верасня, краіны "еўрапейскай тройкі" - Германія, Францыя і Вялікабрытанія адхілілі патрабаванні ЗША аб аднаўленні санкцый як пазбаўленыя прававой асновы. Большая частка чальцоў Савета бяспекі ААН падтрымлівае пазіцыю "еўратройкай".

У сваю чаргу, Майк Пампея папярэдзіў, што ЗША прымуць меры супраць тых краін-удзельніц ядзернай здзелкі з Іранам і членаў ААН, якія адмовяцца выконваць гэтыя санкцыі. Якія менавіта меры могуць быць прыняты, пакуль не ясна, але Вашынгтон, напрыклад, можа адмовіць у доступе да фінансавай сістэме і рынкам ЗША.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: