Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра вяртанне «эпохі халоднай вайны»

Санкцыі і «абарона сваіх эгаістычных інтарэсаў» ствараюць у свеце стан перманентнай нестабільнасці, мяркуе Дзмітрый Мядзведзеў.

Намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што адносіны Масквы і Вашынгтона вярнуліся ў эпоху халоднай вайны, паведамляе korrespondent.net.

«За апошнія гады адносіны Расіі і ЗША фактычна перайшлі ад суперніцтва да канфрантацыі — па сутнасці, вярнуліся ў эпоху халоднай вайны. Санкцыйны ціск, пагрозы, канфліктнае проціборства, абарона сваіх эгаістычных інтарэсаў — усё гэта ўводзіць свет у стан перманентнай нестабільнасці», — лічыць Мядзведзеў.

На яго думку, Расія сёння, як і раней СССР, «у стане даганяючай Злучаныя Штаты па ўзроўні пагроз апаненту».

Мядзведзеў нагадаў пра Карыбскі крызіс 1962 года і адзначыў, што тады сітуацыю выратавалі лідары абедзвюх краін, якія захавалі цвярозасць ацэнкі і прызналі «мудрасць кампрамісу». «Паміж СССР і ЗША быў раўнапраўны дыялог, які ажыццяўляецца не праз мову пагроз і ультыматумаў», — указаў Мядзведзеў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: