Джо Байдэн абяцае абараняць дэмакратыю ва ўсім свеце

Белы дом прэзентаваў «прамежкавыя прынцыпы нацыянальнай бяспекі» — стратэгічны план новай адміністрацыі. У ім ЗША абацаюць разам з партнёрамі абараняць дэмакратыю па ўсім свеце.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў абарону дэмакратыі ва ўсім свеце цэнтральным элементам сваёй нацыянальнай абароннай стратэгіі, паведамляе www.dw.com.

Такі пасыл дакумента «Прамежкавыя стратэгічныя прынцыпы нацыянальнай бяспекі», распаўсюджанага Белым домам у сераду, 3 сакавіка. Гэты дакумент папярэднічае новай рэдакцыі «Стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША», якую адміністрацыя Байдэна плануе прадставіць у гэтым годзе.

«Аўтарытарызм ва ўсім свеце знаходзіцца на ўздыме», — гаворыцца ў «стратэгічных прынцыпах», у якіх адзначаецца неабходнасць «працаваць разам з партнёрамі і саюзнікамі ў барацьбе з пагрозамі для нашых дэмакратый». У якасці інструментаў пагроз у дакуменце прыведзены агрэсіўныя парушэнні суверэнітэту іншых краін, кібератакі і дэзінфармацыя.

«Асабліва Кітай дэманструе ўпэўненасць у сабе, якая ўвесь час расце. Ён з'яўляецца адзіным канкурэнтам, які патэнцыйна здольны аб'яднаць эканамічную, дыпламатычную, ваенную і тэхналагічную моц для стварэння доўгатэрміновага выкліку стабільнасці і адкрытасці міжнароднай сістэмы», — гаворыцца ў дакуменце. Расія ж, паводле яго, «па-ранейшаму поўная рашучасці ўзмацніць свой глабальны ўплыў і адыгрываць дэструктыўную ролю на сусветнай арэне».

Белы дом падкрэслівае, што ЗША ніколі не адмовяцца ад прымянення ваеннай сілы ў якасці неабходнай абароны жыццёва важных нацыянальных інтарэсаў. Аднак найважнейшым інструментаў знешняй палітыкі ЗША з'яўляецца дыпламатыя. У выпадку, калі ваеннае ўмяшанне з'яўляецца неабходным, яно павінна, па магчымасці, ажыццяўляцца сумесна з міжнароднымі партнёрамі — такімі, як NАТO. «Мы павінны абараняць, узмацняць і абнаўляць нашы дэмакратыі», — гаворыцца ў дакуменце.

Паводле www.dw.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: