Джо Байдэн сёння ўступіць на пасаду прэзідэнта ЗША

Сёння пройдзе інаўгурацыя 46-га прэзідэнта ЗША. Ўступіць у пасаду Джозэф Байдэн. Цырымонія адбудзецца ў Вашынгтоне апоўдні па мясцовым часе. У Мінску будзе восем гадзін вечара. Незадоўга да гэтага прысягу прынясе віцэ-прэзідэнт Камала Харыс.


Пасля інаўгурацыі Байдэн выступіць з праграмным зваротам з прыступак Капітолія, паведамляе REFORM.by.

Адыходзячы прэзідэнт Дональд Трамп мае намер за чатыры гадзіны да інаўгурацыі Байдэна паляцець з Вашынгтона ў Фларыду. Раней Трамп заяўляў, што не збіраецца прысутнічаць на цырымоніі.

Пасля штурму Капітолія прыхільнікамі Трампа ў дзень зацвярджэння Кангрэсам вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Вашынгтоне прымаюцца ўзмоцненыя меры бяспекі.

Нагадаем, што на інаўгурацыю Джо Байдэна запрошаная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: