Джо Байден выйграў прэзідэнтскія выбары ў ЗША. Чаму гэта добра для дэмакратычнай Беларусі

Рашаючы рывок кандыдат ад Дэмакратычнай партыі здзейсніў у Пенсільваніі.

Джо Байдэн перамагае ў Пенсільваніі і тым самым набірае 270 галасоў выбаршчыкаў, неабходных для абрання прэзідэнтам ЗША, паведамляе «Associated Press». Цяпер у яго 284 галасы, што робіць яго недасягальным для рэспубліканца Дональда Трампа.

Зразумела, што гэта папярэднія даныя. Афіцыйныя вынікі выбараў будуць абвешчаны ў бліжэйшыя дні. Раней паведамлялася, што Трамп мае намер абскардзіць вынікі ў судзе.

Што да Байдэна, то яшчэ ў статусе кандыдата ён заклікаў міжнародную супольнасць увесці санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі, замарозіць афшорныя рахункі кіраўніцтва Беларусі, дзе схавана «скрадзенае багацце».

Ён дадаваў, што, стаўшы кіраўніком ЗША, будзе працаваць з еўрапейскімі партнёрамі і саюзнікамі над распрацоўкай плана эканамічнай падтрымкі Беларусі.

Байдэн падкрэсліваў, што працягне разам са Святланай Ціханоўскай і беларускім народам настойваць на мірнай перадачы ўлады, — нагадвае тэлеграм-канал «Кулуары Куку».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: