Дзве жанчыны ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў адкрыты космас

Выхад амерыканскіх астранаўтак Крысціны Кук і Джэсікі Меір у адкрыты космас пачаўся ўдзень 18 кастрычніка (у 14:38 па мінскім часе).

Джэсіка Меір і Крысціна Кук. Фота: 24tv.ua

Упершыню ў гісторыі адразу дзве жанчыны выйшлі ў адкрыты космас з борта Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Анлайн-трансляцыю зладзіла Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (NASA).

Выхад амерыканскіх астранаўтак Крысціны Кук і Джэсікі Меір пачаўся ў 14:38 па кіеўскім часе. Ім трэба будзе замяніць сапсаваны знешні энергаблок на ферме станцыі.

Чакаецца, што іх знаходжанне за бортам МКС будзе доўжыцца, як мінімум, шэсць з паловай гадзін.


У NASA нагадалі, што за ўсю гісторыю жанчыны здзейснілі 14 выхадаў у адкрыты космас, першы з іх зрабіла савецкая касманаўтка Святлана Савіцкая ў 1984 годзе.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: