Эфект пандэміі: у Лос-Анджэлесе тысячы аўтамабіляў пакідаюць на паркоўках ля стадыёнаў

Пра гэта паведамляцца ў амерыканскай прэсе.
Стаянка невыкарыстаных аўтамабіляў, Лос-Анджэлес, фота tut.by

Стаянка невыкарыстаных аўтамабіляў, Лос-Анджэлес, фота tut.by

У выніку прыняцця мер па барацьбе з пандэміяй каронавіруса аўтарынак ЗША паказаў падзенне амаль на 46% (па выніках красавіка) — попыт упаў не толькі на новыя аўтамабілі, але і на паслугі аператараў каршэрынга і пракатных кампаній.

У Лос-Анджэлесе, напрыклад, яны вымушаныя звазіць невыкарыстаныя аўтамабілі на паркоўкі каля спартыўных арэн і комплексаў.

Як паведамляе выданне Los Angeles Times, перапоўненымі аказаліся паркоўкі ля бейсбольнага стадыёна «Доджэр», іпадрома «Санта-Аніта» і стадыёна Angel.

А ў порце Лонг-Біч забітым да адмовы аказаўся транспартна-лагістычны цэнтр Toyota — новыя аўтамабілі пасля разгрузкі не могуць адправіцца ў дылерскія салоны, таму кампаніі для захоўвання сваіх машын прыйшлося арандаваць закрытыя для наведвальнікаў з-за адмененых мерапрыемстваў спартыўныя пляцоўкі і паркоўкі каля іх.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: