Эфіопія. Скончаны адзін з самых доўгіх канфліктаў у Афрыцы

У кіраўніка ўрада Эфіопіі хапіла мужнасці запусціць механізм, прапісаны ў мірнай дамове з Эрытрэяй, што быў падпісаны ў 2000 годзе ў Алжыры.

Дакумент паклаў канец гарачай фазе аднаго з самых доўгіх канфліктаў у сучаснай Афрыцы, які, па сутнасці, цягнуўся з 1961 года, калі эрытрэйскія сепаратысты пачалі вайну з Адыс-Абебай за незалежнасць. Незалежнасць яны атрымалі ў 1993-м, каб праз пяць гадоў зноў пачаць вайну з эфіопамі.

Абедзве краіны належалі да самых бедных у свеце, але ваявалі яны на шырокую нагу. У выніку гэта выклікала эканамічны калапс па абодва бакі фронту, што не дазволіла эфіопам захапіць сталіцу Эрытрэі, да якой заставалася каля 40 кіламетраў. Нягледзячы на дэклараваны мір, адносіны ў поўным аб’ёме так і не аднавіліся. І вось нечаканая спроба Абу Ахмеда.

Каментуючы ход эфіопскага кіраўніцтва, аглядальнікі лічаць, што Адыс-Абеба фарсіруе мірны працэс, каб падтрымаць і ўмацаваць свой статус рэгіянальнай эканамічнай сталіцы. У апошні час Адыс-Абеба стала цэнтрам размяшчэння буйных заходніх кампаній. Мясцовы аэрапорт лічыцца адным з найбуйнейшых хабаў на Чорным кантыненце. Краіна дэманструе рост па 7 працэнтаў штогод. 

Відавочна, што ўрэгуляванне адносін з Эрытрэяй, якая да вайны займалася марскім транзітам эфіопскіх тавараў, яшчэ больш умацуе эфіопскую эканоміку.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: