Егіпет. Курорт за калючым дротам

Вядомы егіпецкі курорт агарадзілі плотам з калючым дротам. Такім чынам улады горада маюць намер абараніць курорт і турыстаў, якія яго наведваюць.

Фота: Getty Images

У Егіпце вакол вядомага курорту паставілі бетонны мур. Шарм-эль-Шэйх агарадзілі 36-кіламетровым бетонным плотам з калючым дротам, каб абараніць турыстаў. Пра гэта паведаміў korrespondent.net са спасылкай на агенцтва Reuters.

Паводле мясцовых уладаў, такім чынам яны маюць намер прыцягнуць турыстаў, колькасць якіх паменшылася ў выніку узрушэнняў пасля рэвалюцыі ў Егіпце ў 2011 годзе, крушэння расійскага пасажырскага самалёта на Сінайскім паўвостраве ў 2015 годзе і пандэміі каронавіруса.

Пры гэтым у 2005 годзе баевікі напалі на сам курорт. Тады ў выніку выбухаў бомбаў у Шарм-эль-Шэйху загінулі дзясяткі чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: