«Экалагічную катастрофу мы перажылі, а вось лукашызм яшчэ трэба перамагчы»

Учора ў Празе супрацоўнікам беларускай амбасады нагадалі пра 35-годдзе чарнобыльскай трагедыі, размясціўшы інфармацыю на дошцы аб'яў і ўпрыгожыўшы амбасаду нацыянальнымі сімваламі, паведамляюць удзельнікі акцыі.
Фота даслана ўдзельнікамі акцыі

Фота даслана ўдзельнікамі акцыі

Актывісты размясцілі на дошцы аб'яў беларускай амбасады наступны тэкст:

«26 красавіка 2021 — 35 год Чарнобыльскай трагедыі.

Чарнобыльская трагедыя 1986 года, як аказалася, стала для Беларусі не самай цяжкай. Куды больш страшнай стала трагедыя 1994 года, калі стаў прэзідэнтам АГЛ. Экалагічную катастрофу мы неяк перажылі, а вось агульна-нацыянальную катастрофу (лукашызм) нам яшчэ трэба перамагчы.

Далоў сатанінскую ўладу тырана і забойцы!

Далоў узурпатара і нелегітымнага перасідэнта!

Свабоду палітзняволеным!  Жыве Беларусь!»

Фота даслана ўдзельнікамі акцыі

Фота даслана ўдзельнікамі акцыі



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: