Экапратэсты ў Лондане: больш за 700 затрыманых

Паліцыя Лондана затрымала больш за 700 экалагічных актывістаў, якія шосты дзень запар праводзяць акцыі пратэсту ў цэнтры горада. Пра гэта ў суботу паведаміла прэс-служба Скотланд-Ярда.
«Па стане на 10.00 (12.00 па мінскім часе) суботы афіцэры паліцыі з панядзелка (15 красавіка) затрымалі звыш 718 чалавек. 28 асобам прад'яўлены абвінавачанні», — гаворыцца ў паведамленні Службы сталічнай паліцыі.

Экалагічныя актывісты арганізацыі Extinction Rebellion у панядзелак блакавалі загружаныя транспартныя артэрыі ў цэнтры Лондана, пратэстуючы супраць забруджвання навакольнага асяроддзя. Паліцыя неаднаразова заклікала іх вызваліць занятую імі праезную частку і працягнуць акцыі пратэсту толькі ў Мармуровай арцы, аднак дадзенае патрабаванне дэманстранты выконваць адмовіліся. Цяпер пратэстоўцам ўладамі быў высунуты новы ўльтыматум, згодна з якім да вечара суботы (20 красавіка) яны павінны пакінуць раёны Парламенцкай плошчы і скрыжавання Оксфард-серкус, а таксама да канца дня 22 красавіка вызваліць мост Ватэрлоо.

Удзельнікі лонданскіх пратэстаў выстаўляюць тры асноўныя патрабаванні да брытанскага ўраду: распавесці праўду аб кліматычных зменах, заснаваць грамадзянскую асамблею па наглядзе за ходам гэтых змяненняў і прыкласці максімум намаганняў для таго, каб скараціць да 2025 годзе да нулявога ўзроўню выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!