Экс-партнёр Зяленскага па «Квартале 95» прызначаны першым намеснікам старшыні СБУ

Былы партнёр прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага па «Квартале 95» і старшыня партыі «Слуга народу» Іван Баканаў прызначаны першым намеснікам старшыні Службы бяспекі Украіны, перадае «Радыё Свабода».
Уладзімір Зяленскі падчас інаўгурацыі. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі падчас інаўгурацыі. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Баканаў узначаліў галоўнае ўпраўленне барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Цэнтральнага ўпраўлення СБУ.

21 траўня прэзідэнт Украіны прызначыў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта экс-прадзюсара «Студыі Квартал 95» Сяргея Трафімава. Таксама намеснікам прызначаны сцэнарыст студыі «Квартал 95» Юрый Касцюк.

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!