Экс-прэзідэнта Паўднёвай Карэі прысудзілі да 25 гадоў турмы

У Паўднёвай Карэі асудзілі экс-прэзідэнтку Пак Кын Хе па справе аб карупцыі. Паводле дадзеных пракуратуры, Пак Кын Хе разам са сваёй сяброўкай Чхве Сун Сіль растраціла дзясяткі мільёнаў долараў.

Экс-прэзідэнта Паўднёвай Карэі прысудзілі да 25 гадоў турмы 

Апеляцыйны суд Рэспублікі Карэя прысудзіў былою прэзідэнтку Пак Кын Хе да 25 гадоў турэмнага зняволення, паведамляе агенцтва Рэнхап.

У красавіку суд ніжэйшай інстанцыі прысудзіў былую прэзідэнтку да 24 гадоў пазбаўлення волі. Паведамлялася, што Пак Кын Хе разам са сваёй сяброўкай Чхве Сун Сіль растраціла дзясяткі мільёнаў долараў.

Апеляцыйны суд пачаў разгляд справы супраць Пак Кын Хе па патрабаванні пракурораў, якія палічылі папярэдні прысуд экс-прэзідэнтцы занадта мяккім. Бок абвінавачвання патрабаваў, каб былую паўднёвакарэйскую лідарку прысудзілі да 30 гадоў пазбаўлення волі, а таксама аштрафавалі на 118,5 мільярда вон.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: