Экс-дарадца Пуціна кажа, што Крэмль спыніцца пасля захопу Фінляндыі

Андрэй Іларыёнаў заклікаў Захад абараніць Украіну, інакш праз пэўны час давядзецца абараняць сябе.



Андрэй Іларыёнаў. Facebook.


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не спыніцца, пакуль не захопіць Украіну, Беларусь, краіны Балтыі і Фінляндыю. Як паведамляе "The Independent", пра гэта заявіў былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў. Паводле яго слоў, кіраўнік Крамля хоча вярнуць часы цара Мікалая II і Сталіна.

 "Захоп Фінляндыі пакуль не ўваходзіць у пуцінскі парадак дня сёння або заўтра, але калі Пуціна не спыніць, рана ці позна пытанне можа быць паднятае. Пуцін некалькі разоў казаў, што бальшавікі і камуністы здзяйснялі вялікія памылкі. Ён цалкам можа сказаць, што ў 1917 годзе бальшавікі здрадзілі нацыянальныя інтарэсы Расіі, даўшы Фінляндыі незалежнасць", — кажа Іларыёнаў. Фінляндыя з'яўляецца членам Еўрасаюза, але не ўваходзіць у НАТО. Таму агрэсія супраць Хельсінкі з боку Масквы не лічыцца нападам на Альянс.

Адзіны адказ на непрыкрытую агрэсію — праявіць гатоўнасць да калектыўнай абароны", — перакананы экс-дарадца Пуціна.

Нагадаем, што раней заходнія эксперты выказалі боязь, што Расія можа захапіць Прыднястроўе і ўдарыць адтуль па Адэскай вобласці.

Паводле tsn.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: