Эксперты: канфлікт Расіі з NАТO — адна з галоўных пагроз 2017 года

Сярод галоўных небяспек у 2017 годзе названа "наўмысная або выпадковая канфрантацыя паміж Расіяй і краінамі NАТO, справакаваная агрэсіўнымі паводзінамі Расіі ва Усходняй Еўропе".

Вокладка даследавання. Фота CFR


Гэта ўжо дзявятае даследаванне аб магчымых пагрозах для ЗША, падрыхтаванае амерыканскім Саветам па міжнародных адносінах. Ён з'яўляецца адной з найбуйнейшых у краіне прыватных аналітычных кампаній, якая аб'ядноўвае амаль 5 тысяч чалавек, паведамляе ВВС.

Раз на два месяцы Савет выдае часопіс «Foreign Affairs», які лічыцца найбольш аўтарытэтным у пытаннях знешняй палітыкі ЗША.

Амерыканскія аналітыкі, апытаныя Саветам па міжнародных адносінах, назвалі адной з галоўных пагроз 2017 года для ЗША магчымы канфлікт паміж Расіяй і NАТO.

На думку экспертаў, верагоднасць такога канфлікту ўмераная, аднак наступствы будуць надзвычай цяжкімі.

Канфлікт можа ўяўляць сабой "наўмысную або выпадковую канфрантацыю паміж Расіяй і краінамі NАТO, справакаваную агрэсіўнымі паводзінамі Расіі ва Усходняй Еўропе".

Іншая найважнейшая пагроза надыходзячага года, на думку экспертаў, — магчымы ядзерны крызіс у Паўночнай Карэі. Верагоднасць дадзенага сцэнару вялікая, аднак наступствы менш сур'ёзныя для Вашынгтона, лічаць эксперты.

У апытанні, якое лягло ў аснову дакладу, прынялі ўдзел каля 500 урадавых чыноўнікаў і экспертаў па знешняй палітыцы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: