Эксперты назвалі краіну Еўропы, якая наймацней пацерпіць ад каронавіруса

Эксперты аднаго з найбуйнейшых дабрачынных фондаў свету лічаць, што менавіта Вялікабрытанія можа больш сур'ёзна за іншыя еўрапейскія краіны пацярпець ад каронавіруса. Ад COVID-19 там ужо загінула амаль 10 тысяч чалавек.
Вялікабрытанія можа стаць еўрапейскай краінай, якая найбольш сур'ёзна пацерпіць ад пандэміі каронавіруса. Так лічаць эксперты аднаго з найбуйнейшых у свеце дабрачынных фондаў Wellcome Trust, які фінансуе медыцынска-біялагічныя даследаванні. Пра гэта дырэктар фонду Джэрэмі Фарара заявіў у нядзелю, 12 красавіка, у інтэрв'ю медыякампаніі BBC.

Фарара, які кансультуе брытанскі ўрад, заклікаў вучыцца на зробленых памылках і наладзіць масавую вытворчасць і прымяненне тэстаў, якія павінны даць выйграць час на перааснашчэнне сістэмы аховы здароўя. Ён лічыць, што Вялікабрытанію чакае другая і трэцяя хваля захворванняў, якія ўдасца змякчыць толькі стварэннем прышчэпкі і масавай вакцынацыяй, на што спатрэбіцца не менш за год. «Я працягваю спадзявацца, што мы ўсё гэта здзейснім на працягу дванаццаці месяцаў, але гэта, вядома, беспрэцэдэнтна амбіцыйная мэта», — заявіў дырэктар фонду.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), у Вялікабрытаніі каронавірусам было заражана амаль 80 тысяч чалавек, амаль 10 тысяч чалавек памерла ад яго наступстваў. У нядзелю прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан, у якога дыягнаставалі каронавірусную інфекцыю, быў выпісаны з лякарні святога Томаса ў Лондане пасля праходжання курса лячэння.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: