Эксперт: Выбух на борце самалёта А321 адбыўся яшчэ да сутыкнення з зямлёй

Пра тое сведчыць вялікая колькасць асобных фрагментаў цел.



AFP


Характар пашкоджанняў цел пасажыраў расійскага самалёта А321, які разбіўся 31 кастрычніка ў Егіпце, можа сведчыць за тое, што яшчэ да сутыкнення з зямлёй на борце адбыўся выбух. Такую заяву агенцтву Sputnik  зрабіў судмедэксперт, які прымаў удзел у працэдуры агляду.

З-за стану большасці целаў можа спатрэбіцца аналіз ДНК.

На борце самалёта авіякампаніі “Кагалымавія” знаходзіліся 224 чалвекі – 217 пасажыраў і сем членаў экіпажу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: