Емену пагражае эпідэмія халеры: ужо 250 памерлых

Амаль 19 мільёнаў чалавек у Емене маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе з-за грамадзянскай вайны. Сярод тых, хто захварэў на халеру ў Емене, шмат дзяцей. Асноўная прычына захворвання — брудная пітная вада.

Фота ЕPA

Емен знаходзіцца перад пагрозай эпідэміі халеры, за месяц ад яе памерла 250 чалавек, сотні захворваюць штодня, папярэдзіла дабрачынная арганізацыя "Выратуйце дзяцей".

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, хвароба ў ахопленай грамадзянскай вайной краіне імкліва распаўсюджваецца. Больш за ўсё тых, хто захварэў, у сталіцы Емена Сане, дзе ўлады абвясцілі надзвычайнае становішча.

Паводле дадзеных ААН, дзве траціны насельніцтва тут не маюць доступу да чыстай пітной вады (гэта каля 8 мільёнаў чалавек).

Халера перадаецца праз забруджаную ваду і ежу. Сярод сімптомаў — вострая дыярэя і ваніты. Хвароба праходзіць цяжка, і без лячэння смерць можа надысці за лічаныя гадзіны.

Міжнародная арганізацыя "Урачы без межаў" заклікае міжнародную супольнасць аказаць тэрміновую дапамогу Емену, каб спыніць захворванне халерай.

Паводле інфармацыі СААЗ, у Емене разбурана 300 паліклінік і бальніц.

Канфлікт у Емене абвастрыўся ў сакавіку 2015 года. З тых часоў, паводле дадзеных ААН, загінулі больш за 8 тысяч чалавек, у асноўным мірных жыхароў.

Паводле ВВС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: