ЕС асудзіў чарговы смяротны прысуд у Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
eururadio.fm

eururadio.fm

«Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца ў вышэйшай ступені жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным пакараннем. Смяротнае пакаранне таксама не можа служыць стрымліваючым фактарам для злачыннасці», — падкрэсліваецца ў заяве.

Адзначаецца таксама, што ЕС выкарыстоўвае любую магчымасць, каб нагадаць уладам Беларусі аб сваiм рашучым непрыманні смяротнага пакарання пры любых абставінах. Апошні раз пра гэта было заяўлена падчас пасяджэння Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь, якое адбылося 17-18 снежня ў Бруселі.

«Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне. У гэтым годзе ў Беларусі было вынесена тры смяротныя прысуды, і столькі ж сьмяротных прысудаў было выканана, — гаворыцца ў заяве. — Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі стала б пазітыўным крокам на шляху да яе поўнай адмены. Тым самым Беларусь далучылася б да ўсё большай колькасці краін, якія вынішчылі смяротнае пакаранне заканадаўча або дэ-факта. У выніку гэтага за апошнія 10 гадоў у 160 краінах па ўсім свеце смяротнае пакаранне не ажыццяўлялася».

Раней з асуджэннем чарговага смяротнага пакарання ў Беларусі выступілі Рада Еўропы і яе Парламенцкая асамблея.

19 снежня бабруйскае выданне «Камерцыйны кур'ер» са спасылкай на старэйшага пракурора аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Вольгу Іванову паведаміла аб расстрэле Аляксандра Асіповіча, асуджанага да смяротнага пакарання за двайное забойства пры абцяжарвальных абставінах. Прысуд быў прыведзены ў выкананне 17 снежня.

Выданне са спасылкай на інфармацыю Івановай таксама паведаміла, што пасля рашэння Вярхоўнага суда Асіповіч напісаў асабістае хадайніцтва на імя Аляксандра Лукашэнкі. Але кіраўнік дзяржавы пакінуў хадайніцтва без задавальнення.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: