ЕС. Новыя стандарты чыпсаў

Нягледзячы на вельмі цяжкі стан еўраінтэграцыі, кіраўніцтва ЕС працягвае выдаваць інструкцыі для сваіх сябраў.

23 лістапада з’явілася дырэктыва наконт таго, якімі на тэрыторыі Еўрасаюза павінны быць некаторыя бакалейныя вырабы, і найперш чыпсы.

Сутнасць дакумента ў тым, каб паменшыць у іх прысутнасць такога хімічнага рэчыва, як акрыламід.

Як і варта было чакаць, пастанова не спадабалася той частцы бізнесоўцаў, якія павінны за свой кошт забяспечваць новыя стандарты.

Ужо выказалі незадаволенасць уладальнікі нямецкіх рэстаранаў і гатэляў, якія назвалі дакумент «дэманстрацыяй еўрапейскай бюракратыі». Да пратэстаў далучыўся і міністр сельскай гаспадаркі ФРГ, на думку якога пастанова — «бессэнсоўная».

З улікам такой рэакцыі, не выключана, што лёс еўрапейскіх чыпсаў будзе вырашацца ў межах будучых перамоў паміж краінамі ЕС.

Паводле нямецкай прэсы

Каментаваць