ЕС з 1 ліпеня пачне адкрываць межы для замежнікаў

Еўрасаюз пачне адкрываць межы для замежнікаў з 1 ліпеня — пакуль толькі для асобных краін, спіс якіх узгодняць краіны-чальцы ЕС. 



Пра гэта абвясціла еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан, піша eurointegration.com.ua.

"Пасля зняцця кантролю на ўнутраных межах краін ЕС мы прапануем адкрыты і гнуткі падыход па зняцці абмежаванняў на паездкі ў ЕС, пачынаючы з 1 ліпеня", — заявіла еўракамісар.

З 1 ліпеня абмежаванні здымуць для грамадзян краін, дзе эпідэмічная сітуацыя падобная або лепш, чым у ЕС, з разлікам, што гэтыя трэція краіны гэтак жа адкрыюцца на ўезд для грамадзян Еўрасаюза. Адпаведны спіс павінны будуць узгадніць краіны-члены.

Галоўнымі крытэрамі будуць колькасць захворванняў каронавірусам на 100 тысяч насельніцтва, тэндэнцыі развіцця эпідэміі і агульная сітуацыя з рэагаваннем краіны на COVID-19 (сістэма тэставання, маніторынгу, адсочвання кантактаў, справаздачнасць, лячэнне).

Сярод першых у гэты спіс патрапяць краіны Заходніх Балкан (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава, Чарнагорыя, Паўночная Македонія і Сербія.

Пры гэтым у выпадку змены сітуацыі ў пэўнай краіне абмежаванні могуць аднавіць. Таксама могуць адмовіць ва ўездзе асобнаму падарожніку з краіны, для якой абмежаванні знятыя, калі будзе лічыцца, што ён "можа прадстаўляць пагрозу для грамадскага здароўя".

Таксама Еўракамісія заклікае краін-чальцоў зняць памежны кантроль з панядзелка, 15 чэрвеня. Гэта рашэнне не з'яўляецца імператыўным: краінам-сябрам рэкамендуюць адкрыць ўнутраныя мяжы з гэтай даты, або "настолькі хутка, як гэта магчыма".

Што тычыцца адкрыцця межаў з Беларуссю, то, напрыклад, па меркаванні міністра аховы здароўя Літвы Аўрэліюс Вярыгі, цяпер было б вельмі рызыкоўна рабіць гэта. "Адкрывацца з Беларуссю цяпер было б вельмі рызыкоўна, як і з Расіяй ці яшчэ з некалькімі іншымі краінамі, якія, на мой погляд, гуляюць у вельмі рызыкоўную гульню", — сказаў А. Вярыга радыёстанцыі Ziniu radijas у чацвер, піша delfi.lt. Па словах А. Вярыгі, рызыкоўнай і неапраўданай з'яўляецца стратэгія краін дазволіць заразіцца вялікай часткі папуляцыі, каб паспрабаваць сфармаваць масавы імунітэт. "З любымі такімі краінамі, як Беларусь, дзе хваробу і адмаўляюць, і гучыць вельмі дзіўная рыторыка, я думаю, вельмі небяспечна спяшацца адкрываць межы", — дадаў ён.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: