ЕС заклікаў Расію прызнаць віну за збіты MH17

У Еўрасаюзе з нагоды шостай гадавіны катастрофы пасажырскага самалёта над Данбасам зрабілі заяву.

У Еўразвязе заклікалі Расію прызнаць сваю адказнасць за катастрофу самалёта рэйса MH17 у небе над Данбасам. Такую заяву з нагоды шостай гадавіны катастрофы зрабіў высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль.

"Еўрапейскі саюз прымае да ведама ўсе крокі, зробленыя ў гэтай сувязі, і чакае, што Расія возьме на сябе сваю адказнасць і будзе ў поўнай меры супрацоўнічаць, каб усталяваць вінаватых", — гаворыцца ў заяве ЕС.

Барэль ад імя ЕС таксама выказаў падтрымку ўсім намаганням па ўсталяванні ісціны адносна абставінаў авіякатастрофы і выказаў спачуванне тым, хто страціў блізкіх.

Нагадаем, што раней следства ўстанавіла зброю і абвінавачаных у збіцці МН17. Пракурор назваў доказы на карысць таго, што самалёт быў збіты ракетай “Бук”, а таксама назваў імёны і ролю чатырох абвінавачаных.

Як паведамлялася, Нідэрланды далучаць пазоў урада да індывідуальных пазоваў да Расіі сваякоў ахвяраў катастрофы.

У адказ на гэта ў Расіі заявілі, што рэйс МН17 быў збіты над Данбасам — тэрыторыяй, у дачыненні да якой РФ не ажыццяўляе юрысдыкцыю ў адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека.

korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: