ЕС запатрабаваў вызваліць удзельнікаў пратэстаў у Маскве

Афіцыйны прадстаўнік вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні Майя Касьянчыч заявіла, што Брусэль чакае неадкладнага вызвалення ўдзельнікаў пратэстнай акцыі, якія былі затрыманыя напярэдадні ў Маскве.

«Права на свабоду сходаў і выказванне меркаванняў з'яўляецца асновай дэмакратыі», — напісала яна ў сваім Twitter. Яна таксама адзначыла недапушчальнасць спроб «прымусіць апазіцыю замаўчаць».

Расія павінна выконваць абавязацельствы ў АБСЕ і Савеце Еўропы па правядзенні свабодных выбараў, сказана ў заяве ў Telegram-канале амбасады Вялікабрытаніі ў Маскве. «Арышты апазіцыйных кандыдатаў, больш за 800 мірных дэманстрантаў і журналістаў падрываюць саму канцэпцыю дэмакратычных выбараў», — адзначаецца ў заяве дыпмісіі.

У суботу, 3 жніўня, у цэнтры Масквы прайшла чарговая не ўзгодненая з уладамі акцыя ў падтрымку незалежных кандыдатаў у Масгардуму. Па дадзеных паліцыі, у акцыі прынялі ўдзел каля 1,5 тысяч чалавек. МУС паведамляе пра 600 затрыманых, праваабарончы праект «АУС Інфа» — пра 828.

На папярэднім мітынгу 27 ліпеня былі затрыманыя больш за 1 тысячу чалавек. Пасля гэтага СК распачаў крымінальную справу па арт. 318 (ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады) і арт. 212 (масавыя беспарадкі). Шэсць чалавек па іх ужо знаходзяцца пад арыштам.

rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: