Эстонія. Антарктыда — зямля эстонцаў?

Расійская патрыятычная грамадскасць гучна святкуе 200 гадоў марской экспедыцыі Фадзея Белінсгаўзена і Міхаіла Лазарава, якая ў 1820 годзе, як лічыцца большасцю гісторыкаў, канчаткова давяла існаванне Антарктыды. Не абышлося і без скандалаў.


Манаполію расіян на адкрыццё Антарктыды паспрабавала перахапіць Эстонія. Аказваецца, у Таліне лічаць, што адкрыццё мацерыка — гэта заслуга эстонцаў. 

Мала хто ведае, што ідэю экспедыцыі распрацаваў адмірал Іван Крузенштэрн — выхадзец з астзейскіх немцаў, ураджэнец эстонскага Рапеля. Кіраўніком экспедыцыі быў іншы астзейскі немец, выхадзец з эстонскага вострава Саарэмаа Фадзей Белінсгаўзен. На падставе гэтых фактаў Эстонія лічыць адкрыццё Антарктыды сваім гістарычным дасягненнем і нагодай для нацыянальнага гонару, што і дэманструе на вышэйшым палітычным узроўні. 

Напярэдадні юбілею эстонская прэзідэнтка Керсці Кальюлайд выправілася з круізам у Антарктыку, распавядаючы мясцовым палярнікам, што «эстонцы — гэта нацыя маракоў». У рамках візіту яна таксама дадала, што эстонская дзяржава плануе гэтым летам адкрыццё помніка Белінсгаўзену на востраве Саарэмаа, што стопрацэнтна будзе разглядацца ў Расіі як правакацыя.

Паводле латышскай прэсы 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: