Эстонія з 17 мая прапануе вакцыну ад каронавіруса ўсім жадаючым

Рабочая група па вакцынацыі ў Эстоніі вырашыла, што з 17 траўня імунізаваць будуць усіх жадаючых, у тым ліку і людзей ва ўзросце ад 16 да 49 гадоў, піша «Наша Ніва».
Гэта значыць, што з 17 мая ўсе людзі, якія ўваходзяць ва ўзроставую групу ад 16 да 49 гадоў, могуць запісвацца на вакцынацыю.

Міністр здароўя і працы Танель Кійк запэўніў, што не варта перажываць пра недахоп прэпаратаў, пастаўкі будуць ажыццяўляцца рэгулярна. А для тых, хто чакае другую дозу, ёсць запас вакцын.

У дачыненні да вакцыны AstraZeneca дзейнічае распараджэнне выкарыстоўваць яе для людзей узросту 50+, гэтак жа большая частка запасу AstraZeneca зараз выкарыстоўваецца для другой прышчэпкі. У маі-чэрвені прыбудзе дастаткова вакцыны для ўсіх жыхароў, як мінімум столькі, каб прапанаваць усім жадаючым хоць бы адну дозу вакцыны. Магчымасць атрымаць другую дозу з'явіцца на працягу летніх месяцаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: