Еўрадэпутатаў выгналі з Венесуэлы

Еўрадэпутатаў выправадзілі з Венесуэлы. Група дэпутатаў прыбыла ў краіну па запрашэнні Нацыянальнай Асамблеі, але была затрыманая ў аэрапорце Каракаса. У Міністэрстве замежных спраў Венесуэлы заявілі, што парламентарыі рыхтавалі змову.


"Нас выганяюць з Венесуэлы. У нас адабралі пашпарты. Нам не патлумачылі прычын, не далі ніякіх афіцыйных дакументаў. Мы прыбылі ў Венесуэлу па афіцыйным запрашэнні Нацыянальнай Асамблеі — органа, які прызнаны ва ўсім свеце і нават самім Нікаласам Мадура. Гэта канстытуцыйны орган. Мы былі запрошаныя канстытуцыйным органам, але нас не пусцілі. Мы павінны былі стаць першай міжнароднай дэлегацыяй, з якой бы сустрэўся часова выконваючы абавязкі прэзідэнта Хуан Гуайда. Але на самай справе, гаворка не пра нас. Галоўная мэта — не дапусціць сустрэчы Гуайда з кім б там ні было з прадстаўнікоў іншых дзяржаў. Калі дыктатар закрывае вокны і дзверы ў краіне і выключае святло, ён вось так пераходзіць ад слоў да дзеянняў. Мы за свабодную Венесуэлу", — напісаў дэпутат Еўрапарламента Эстэбан Гансалес Понс, паведамляе euronews.com.


Між тым, Хуан Гуайда пракаментаваў карэспандэнтцы euronews.com Анэліз Бажэс сітуацыю ў краіне. Парушэнні ў Венесуэле адбываюцца штодня, а ўлады не заўважаюць гэтага, бо не ведаюць пра рэальнае становішчы спраў у краіне, адзначыў Гуайда.

 "Для пачатку мы павінны разабрацца з сённяшнімі цяжкасцямі. Людзі паміраюць ад голаду. Народ жыве ва ўмовах гуманітарнага крызісу. Але добрая навіна складаецца ў тым, што будучыня ў Венесуэлы ёсць, а таксама той факт, што Мадура ўсё больш ізаляваны", — заявіў Гуайда.

Паводле euronews.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!