Еўрадэпутаты заклікаюць Amazon спыніць продаж савецкай сімволікі

27 дэпутатаў Еўрапарламенту напісалі адкрыты ліст асноўнаму ўладальніку Amazon Джэфу Бэзасу з просьбай выключыць з продажу рэчы з савецкай сімволікай. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на The Guardian.

хoroshiy.ru

хoroshiy.ru

Еўрадэпутаты адзначаюць, што гэтая сімволіка абражае ахвяраў савецкага рэжыму, і нагадваюць, што ад яго пацярпелі больш як 60 мільёнаў чалавек; каля 10 мільёнаў былі дэпартаваныя ў лагеры.

Перадусім у лісце называюцца футболкі і іншая вопратка з сярпом і молатам, а таксама сцягі і сувеніры.

Пасля аналагічных скаргаў амерыканскі рознічны гігант Walmart паабяцаў у верасні спыніць продаж вопраткі з савецкімі сімваламі — сярпом і молатам.

Амазон прадае такія ж футболкі — з сярпом і молатам ды надпісам СССР.

У траўні продаж рэчаў з савецкай сімволікай спыніла нямецкая фірма Adidas.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-18 12:16:39
Кажуць і амерыканскіх індэйцаў амаль усіх НЕХТА некалі пабіў. Дык можа на Амазоне і продаж з сімволікай гэтага НЕХТА забараніць? Што скажаце, еўрадэпутаты ды к ним примкнувшие?
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: