Еўракамісія заклікала сабраць 7,5 млрд еўра на барацьбу з каронавірусам

Лідары ФРГ, Францыі, Італіі і Нарвегіі гатовыя падтрымаць гэтую ініцыятыву.
Эманюэль Макрон і Ангела Меркель

Эманюэль Макрон і Ангела Меркель

Канцлер ФРГ Ангела Меркель і лідары яшчэ трох еўрапейскіх краін падтрымалі заклік Еўракамісіі сабраць 7,5 млрд еўра на распрацоўку агульнадаступнай вакцыны ад каронавіруса SARS-CoV-2. «Мы адкрыта заявім пра нашы абавязальніцтвы, і мы рады, што нас падтрымліваюць партнёры ва ўсім свеце», — напісалі Меркель, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэм'ер-міністры Італіі і Нарвегіі Джузэпэ Контэ і Эрна Сульберг ў сумесным артыкуле для газеты Frankfurter Allgemeine Zeitung, апублікаваным у суботу, 2 траўня.

«Мабілізаваныя намі сродкі запусцяць беспрэцэдэнтнае глабальнае супрацоўніцтва паміж навукоўцамі і рэгулятарамі, прамысловасцю і ўрадамі, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі і прадстаўнікамі сістэмы аховы здароўя», — перакананы аўтары паслання, да якога далучыліся старшыня Савета ЕС Шарль Мішэль і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.

Еўракамісія 4 траўня склікае міжнародную донарскую канферэнцыю ў рэжыме онлайн, каб сабраць касцяк 7,5-мільярднай сумы, якая будзе накіравана на дыягностыку, прадухіленне і лячэнне атыповай пнеўманіі COVID-19, выкліканай каронавірусам SARS-CoV-2. Галоўнай мэтай ініцыятывы з'яўляецца распрацоўка агульнадаступнай вакцыны.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: