Еўрапарламент прагаласаваў за бязвіз для Украіны

Падчас пасяджэння Еўрапарламента ў Страсбургу еўрадэпутаты прагаласавалі за прадастаўленне грамадзянам Украіны права на ўезд у краіны ЕС без віз.

За адпаведнае рашэнне прагаласаваў 521 еўрапарламентар, супраць — 75, устрымаліся 36 дэпутатаў.

Напярэдадні да позняга вечара працягваліся дэбаты па бязвізу — чыноўнікі прызналі, што ўкраінцы выканалі ўсе патрабаванні, каб атрымаць магчымасць падарожнічаць у ЕС свабодна.

Традыцыйна ўльтраправыя і ультралевыя палітычныя сілы на дэбатах выступалі супраць — яны звярталі ўвагу на высокі ўзровень карупцыі, нізкі ўзровень палітычнай культуры, пастаянныя палітычныя скандалы, аднак, іх галасоў аказалася недастаткова, каб заблакаваць рашэнне.

Наступнай інстанцыяй пасля еўрадэпутатаў з'яўляецца Савет ЕС. Для вырашэння на ўзроўні міністраў Еўрасаюза не патрабуецца згоды ўсіх, яно прымаецца кваліфікаванай большасцю: "за" павінны прагаласаваць прадстаўнікі 55% краін. Калі Савет ЕС пацвердзіць рашэнне парламентарыяў, яно павінна быць апублікавана ў "Афіцыйным весніку ЕС" і ўступіць у сілу на 21-ы дзень пасля публікацыі.

Бязвізавы рэжым не дае права жыць ці працаваць у ЕС пастаянна. Ён дзейнічае толькі для кароткіх паездак. Таксама для паездкі ў Еўропу без візы трэба мець замежны пашпарт новага ўзору — з біяметрычным чыпам.

Украінцы змогуць наведаць ўсе дзяржавы Еўрасаюза, акрамя Вялікабрытаніі і Ірландыі, якія маюць асаблівыя ўмовы ў Шэнгенскім пагадненні. У той жа час у Еўракамісіі запэўнілі, што ўкраінцы змогуць ездзіць без візаў у чатыры краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, але ўваходзяць у Шэнгенскую зону: Ісландыю, Ліхтэнштэйн, Нарвегію і Швейцарыю.

Паводле tsn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: