Еўрапарламент ухваліў адмену віз для Грузіі

Дэпутаты Еўрапарламента на пленарнай сесіі 2 лютага ўхвалілі ўвядзенне бязвізавага рэжыму для Грузіі і Косава. Аб гэтым паведамляецца ў твітэры профільныя камітэта парламента.

Увядзенне бязвізавага рэжыму для гэтых краін яшчэ павінна ўхваліць Еўрапейская Рада.

Пасля таго, як адабрэнне будзе атрымана і ўрэгуляваныя ўсе пытанні, звязаныя з рэалізацыяй бязвізавага рэжыму, грамадзяне Грузіі і Косава пры наяўнасці ў іх біяметрычных пашпартоў атрымаюць магчымасць прыязджаць у ЕС без віз на 90 дзён на працягу паўгода.


Перамовы аб бязвізавым уездзе грамадзян Грузіі ў ЕС вяліся з 2012 года. У канцы 2015 года Еўракамісія прызнала, што Грузія выканала ўсе асноўныя патрабаванні для адмены віз.

Косава таксама пачалак перамовы з ЕС аб ​​адмене віз у 2012 годзе. На пачатак 2017 года нявыкананым засталося толькі адна ўмова Еўракамісіі — ратыфікацыя дамовы аб мяжы з Чарнагоряй.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: