Еўрапейскія студэнты ладзяць дэманстрацыі ў абарону клімата

Дэманстрацыі ў дзясятках гарадоў былі натхнёныя студэнткай Грэтай Тунберг, якая штотыдзень праводзіла «школьны страйк» у Швецыі.
flickr.com

flickr.com

Тысячы студэнтаў правялі мітынгі ў пятніцу па ўсёй Германіі і Швейцарыі, пратэстуючы супраць адсутнасці мер па супрацдзеянні змяненню клімата.

Дэманстрацыі ў дзясятках гарадоў былі натхнёныя студэнткай Грэтай Тунберг, якая штотыдзень праводзіла «школьны страйк»  у Швецыі. Многія выкарыстоўвалі хэш-тэг #FridaysForFuture, каб даць сваім лакальным пратэстам бачнасць у інтэрнэце.

У Берліне дэманстранты засяродзіліся на будучым палітычным рашэнні аб тым, калі трэба спыніць выкарыстанне вугалю ў краіне. Германія да гэтага часу выкарыстоўвае паліва, якое спрычыньвае вялікую колькасць парніковых газаў, што награваюць атмасферу.

Чакаецца, што група экспертаў апублікуе неабавязковыя рэкамендацыі пазней у гэтым месяцы аб тым, як Германія зможа дасягнуць пераходу ад выкарыстання вугалю да выкарыстання аднаўляльнай энергіі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Падобныя школьныя забастоўкі ўжо некалькі разоў адбыліся ў Бруселі.

unian.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!