Еўрапол папярэджвае аб небяспецы махлярства з вакцынай ад каронавіруса

Ашуканцы могуць скарыстацца велізарным попытам на прышчэпку ад каронавіруса, заявіла кіраўнік Еўрапола. У сетцы ўжо з'явіліся фіктыўныя аб'явы аб продажы вакцыны.
У сувязі з пачаткам масавай вакцынацыі ад каронавіруса ў ЕС Еўрапол папярэджвае аб махлярстве. Існуе рэальная небяспека, што злачынцы паспрабуюць скарыстацца велізарным попытам, заявіла кіраўнік Еўрапола Катрын дэ Боль ў нядзелю, 27 снежня.

Па словах дэ Боль, у сацсетках ужо з'явіліся аб'явы аб продажы вакцыны. Аднак гэтыя аб'явы публікуюць ашуканцы, падкрэсліла кіраўнік Еўрапола. Людзі, якія адгукнуліся на падобныя прапановы альбо зусім нічога не атрымаюць пасля аплаты, альбо ж ім адправяць падробку, што можа абярнуцца сур'ёзнымі наступствамі для здароўя, перасцерагла Катрын дэ Боль.

У сваю чаргу праваахоўнікі павінны быць гатовыя да спробаў крадзяжу вакцыны супраць каронавіруса, адзначыла кіраўнік Еўрапола. «Падчас першага локдауна банды нападалі, да прыкладу, на транспарт, які перавозіць ахоўныя маскі. Цяпер такая небяспека існуе з вакцынай», - падкрэсліла яна. Еўрапол ідэнтыфікаваў лакацыі, у якіх верагоднасць падобных злачынстваў найбольш высокая. Акрамя таго, паліцыянты ведамства еўрапейскіх краін маюць намер супрацоўнічаць адзін з адным, каб прадухіліць крадзеж вакцыны.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: