Еўрасаюз і НАТА падтрымліваюць амерыканскія санкцыі супраць Расіі

ЗША выдалілі 10 расійскіх дыпламатаў і ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да прыватных асоб і кампаній.

Еўрапейскі саюз падтрымаў санкцыі ЗША супраць Расіі за дэстабілізацыйныя дзеянні, у тым ліку хакерскія атакі. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль напісаў, што Расія стаіць за хакерскай атакай на праграмнае забеспячэнне ІТ-кампаніі «SolarWinds», якое выкарыстоўвалася кампаніямі, установамі і ўрадамі па ўсім свеце, уключаючы краіны ЕС.

«Мы падзяляем занепакоенасць нашых партнёраў у сувязі з ростам колькасці злачынстваў у віртуальнай прасторы», — напісаў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Амерыканскія санкцыі падтрымаў таксама Паўночнаатлантычны альянс. «Хаўруснікі НАТА падтрымліваюць ЗША і салідарныя з імі», — чытаем у заяве альянса.

Нагадваем, Белы дом паведаміў, што ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі і выслалі 10 расійскіх дыпламатаў. Санкцыі з'яўляюцца адказам на агрэсіўныя дзеянні Масквы, уключаючы акупацыю Крыма, умяшанне ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША і фінансаванне ўзнагарод за напады на амерыканскія войскі ў Афганістане.

Са Злучаных Штатаў былі выдаленыя 10 дыпламатаў. Акрамя таго, санкцыі былі ўведзеныя таксама супраць расійскіх прыватных асоб і кампаній. Указ па гэтай справе выдаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

www.polskieradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: