Еўрасаюз пачне перамовы аб уступленні Албаніі і Паўночнай Македоніі ў ЕС

Еўрасаюз гатовы пачаць перамовы аб прыёме Албаніі і Паўночнай Македоніі ў ЕС. Чакаецца, што афіцыйнае рашэнне аб гэтым будзе прынята на гэтым тыдні Радай па агульных пытаннях і фіналізаванае ў траўні на саміце ў Заграбе.
Супраць пачатку перамоваў выступалі Францыя і Нідэрланды, спасылаючыся на сітуацыю з дэмакратыяй і карупцыяй у балканскіх краінах. У рэшце рэшт яны падтрымалі рашэнне, пасля таго як Еўракамісія прызнала прагрэс Албаніі і Паўночнай Македоніі на шляху рэформаў у галіне вяршэнства права.

Пачатак перамоваў таксама блакавала Грэцыя, але яна дала сваю згоду пасля ўключэння ў папярэдняе пагадненне пункта аб абароне нацыянальных меншасцяў у Албаніі.

Рашэнне рэкамендаваць пачаць перамовы з Албаніяй і Паўночнай Македоніяй аб уступленні ў ЕС было прынята ў 2018 годзе. Еўракамісія некалькі разоў пацвярджала сваю рэкамендацыю, аднак Рада Еўрасаюза ў кастрычніку мінулага года адклала пачатак перамоваў.

Паводле reform.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: