Еўрасаюз патрабуе ў беларускіх уладаў пусціць незалежных назіральнікаў на ўчасткі

Прадстаўнікі Еўрасаюза выпусцілі зварот да ўладаў Беларусі, у якім просяць пусціць незалежных назіральнікаў на ўчасткі і дазволіць незалежным журналістам працаваць.
dw.com

dw.com

Заяву аб ходзе прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі прадстаўніцтва ЕС у АБСЕ апублікавала ў афіцыйным Твітэры.

У дакуменце сказана, што непразрыстасць правядзення выбараў, якая падрывае давер да працэсу рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, стала перашкодай для патэнцыйных удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі. Так, нягледзячы на ​​сабраны парог у 100 тысяч подпісаў, не былі зарэгістраваныя ні Віктар Бабарыка, ні Валерый Цапкала. Гэта з'яўляецца прамой супярэчнасцю пагадненням з АБСЕ і міжнародным стандартам.

Яшчэ ў ЕС выказалі шкадаванне, што адсутнасць запрашэння для назіральнікаў БДІПЧ «своечасовага і безумоўнага» не дазволіць АБСЕ правесці назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі 2020 га году ў Беларусі.

МЗС Беларусі выслаў запрашэнне для назіральнікаў 15 ліпеня, пасля таго, як сталі вядомыя зарэгістраваныя кандыдаты ў прэзідэнты. Аднак у АБСЕ паўторна заявілі, што ўпершыню за 20 гадоў назіральнікі не прыедуць на выбары ў Беларусі, бо не засталося часу на фарміраванне місій.

 Еўрасаюз чакае, што беларускія ўлады забяспечаць свабодны ўдзел для ўсіх кандыдатаў, бесперашкодны доступ на ўчасткі для нацыянальных назіральнікаў і магчымасць свабоднай працы для незалежных і замежных журналістаў, — заявілі еўрачыноўнікі.

Таксама ў ЕС заклікалі неадкладна вызваліць у Беларусі ўсіх затрыманых у сувязі з падзеямі выбарчай кампаніі. І падкрэслілі, што накладанні праваахоўнікамі штрафаў і арыштаў на журналістаў і блогераў недапушчальныя.

— Захоўваецца прыхільнасць да ўмацавання ўзаемадзеяння з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю. Але вызначальнымі ў фарміраванні палітыкі паміж ЕС і Беларуссю ў будучыні з'яўляюцца адчувальныя крокі з боку беларускіх уладаў да захавання універсальных фундаментальных свабод, законнасці і правоў чалавека, — заключылі ў прадстаўніцтве ЕС у АБСЕ.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: