Еўрасаюз працягнуў санкцыі за парушэнне суверэнітэту Украіны

Абмежавальныя меры супраць грамадзян РФ і Украіны, абвінавачаных Еўрапейскім Саюзам у парушэнні ўкраінскай тэрытарыяльнай цэласнасці, будуць дзейнічаць да 15 верасня.
Савет Еўрапейскага Саюза ў пятніцу, 13 сакавіка, працягнуў яшчэ на шэсць месяцаў — да 15 верасня — санкцыі ў дачыненні да 175 фізічных і 44 юрыдычных асобаў за дзеянні, «якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны». Абмежавальныя меры прадугледжваюць не толькі замарожванне сродкаў, але і забарону на фінансаванне фігурантаў спісу і прадастаўленне ім любых іншых эканамічных рэсурсаў.

У Брусэлі нагадалі, што з пераліку выключаны два чалавекі ў сувязі з іх смерцю. Як удакладняе РІА «Навіны», гаворка ідзе пра былога віцэ-спікера Савета Федэрацыі РФ Яўгена Бушміна і Валерыя Мядзведзева, які з'яўляўся кіраўніком Севастопальскай гарадской камісіі па правядзенні так званага «рэферэндуму» ў Крыме 16 сакавіка 2014 года.

Дзейнічаюць з сакавіка 2014 года


Індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян РФ і Украіны, якіх Еўрасаюз абвінавачвае ў падрыве тэрытарыяльнай цэласнасці і ўкраінскага суверэнітэту, былі ўведзены ў сакавіку 2014 года і рэгулярна падаўжаліся — кожны раз на паўгода.

Савет ЕС 12 верасня 2019 года пралангаваў іх дзеянне да 15 сакавіка 2020 года.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: