Еўрасаюз збіраецца палегчыць візавы рэжым для кароткатэрміновых паездак

Мэта — спрасціць паездкі для турызму і бізнесу, але перашкодзіць нелегальнай міграцыі.
immigrant.today

immigrant.today

Еўрапарламент і Савет Еўрасаюза ў аўторак, 29 студзеня, дасягнулі пакуль не замацаванага афіцыйна пагаднення аб новым візавым кодэксе ЕС. Ён прадугледжвае новыя правілы для кароткіх паездак у ЕС (на тэрмін да 90 дзён на 180-дзённы перыяд).

«Асноўная мэта рэформы — палегчыць законныя паездкі для турызму, гандлю і бізнесу, адначасова прымаючы меры для барацьбы з нелегальнай іміграцыяй», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Еўрапарламента.

Заяву на атрыманне візы цяпер можна будзе падаць за 6 месяцаў да паездкі (раней — толькі за 3 месяцы), цана візы павялічыцца з 60 да 80 еўра, і, нарэшце, будзе існаваць прамая сувязь паміж хуткасцю і коштам візавых паслуг і гатоўнасцю краіны, якая выдае візу, да супрацоўніцтва з ЕС у галіне міграцыйнай палітыкі. Брусель асабліва цікавяць намаганні, якія прыкладае краіна ў пытанні прыёму назад нелегальных мігрантаў.

Дасягнутае нефармальныя пагадненне павінен зацвердзіць Еўрапарламент, пасля чаго яно паступіць на канчатковае зацвярджэнне ў Савет ЕС. Змены ў візавым кодэксе набудуць моц праз шэсць месяцаў пасля іх публікацыі ў «Афіцыйным часопісе» ЕС.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!