Facebook выдаліў акаўнты расійскіх спецслужбаў за ўмяшанне ў справы іншых краін

Кампанія Facebook паведаміла аб выдаленні з сеткі акаўнтаў і груп, звязаных з расійскімі спецслужбамі, якія працавалі ў асноўным ва Украіне, а таксама ў іншых краінах.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Facebook.

Гэтую сетку стварылі для незаконнага ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін, перш за ўсё Украіны. У кампаніі адзначылі, што не жадаюць, каб іх сацсетку выкарыстоўвалі для маніпулявання людзьмі.

Так, у расійскую сетку ўваходзілі 78 уліковых запісаў Facebook, 11 старонак, 29 груп і 4 ўліковыя запісы ў Instagram.

Людзі, якія стаялі за гэтымі акаўнтамі, выдавалі сябе за мясцовых, выкарыстоўваючы фальшывыя дадзеныя.

Пасля расследавання ў Facebook прыйшлі да высновы, што гэта скаардынаваная праца па распаўсюдзе недакладнай інфармацыі, звязаная з расійскімі ваеннымі разведвальнымі службамі.

Гэтая сетка распаўсюджвала кантэнт на рускай, украінскай і англійскай мовах аб мясцовай палітыцы, грамадскіх дзеячах, нібыта уцечцы з Службы бяспекі Украіны, звязаныя з «этнічным напружаннем» у Крыме і падзеннем «Боінга» MH17 на Данбасе. Некаторыя з гэтых людзей прадстаўляліся журналістамі і спрабавалі звязацца з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і журналістамі.

Прыклады публікацый з гэтай расійскай сеткі:


Нагадаем, у верасні Facebook выдаліў вялікую ферму ботаў ва Украіне, у якой у прыватнасці былі старонкі выданняў з сумнеўнай рэпутацыяй.

Таксама ў Facebook абяцалі, што ў 2020 годзе запусцяць ва Украіне праграму па фактчэкінгу.

hromadske.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: