#Fakehunter: пачала працаваць найбуйнейшая ў свеце сістэма супраць фэйкаў пра каронавірус

Польскае агенцтва друку і GovTech Polska запусцілі сацыяльны праект #FakeHunter — новы інструмент для барацьбы з дэзінфармацыяй пра COVID-19.

11 сакавіка Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне новага каронавіруса глабальнай пандэміяй. Услед за гэтым распачалася яшчэ адна эпідэмія — распаўсюд непраўдзівай інфармацыі. Спалучэнне рэальнай і ілжывай інфармацыі выклікае паўсюдную паніку і разгубленасць сярод насельніцтва і не дазваляе адэкватным парадам дасягнуць больш шырокай аўдыторыі.

У гэты крызісны час грамадства асабліва ўразлівае да такой дэзінфармацыі. Ілжывыя паведамленні адносна віруснай хваробы COVID-19 часта паўтараюцца ў сацыяльных сетках і нават у аўтарытэтных навінавых выданнях. Жыццё мільёнаў людзей і далейшае існаванне незлічонай колькасці прадпрыемстваў часта залежаць ад іх здольнасці атрымліваць правераную інфармацыю з надзейных крыніц навін.

Польскае агенцтва друку (PAP) і праграма GovTech Polska (міжведамасная група, якая дзейнічае ў канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы) запусцілі праект #FakeHunter — супольную сістэму праверкі анлайн-рэсурсаў. Гэта вэб-дадатак, праз які інтэрнэт-карыстальнікі могуць падаць інфармацыю, якую хочуць спраўдзіць. Сцвярджаецца, што карыстальнік атрымае зваротную сувязь на працягу 24 гадзін. Вердыкт, нароўні з каментарамі экспертаў і адпаведнымі крыніцамі, аўтаматычна публікуецца на сайце праекта fakehunter.pap.pl і яго акаўнтах у сацыяльных сетках.

Паведамляецца, што ўжо больш за 300 добраахвотнікаў далучыліся да шэрагаў паляўнічых за фальшыўкамі. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: