Фазель заявіў, што рашэнне па ЧС па хакеі будзе прынята на працягу пяці дзён

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазэль заявіў у інтэрв'ю агенцтву РІА Навіны, што на працягу пяці дзён будзе вырашана, ці пройдзе чэмпіянат свету па хакеі ў гэтым у Мінску.
«На дадзены момант палітычны ціск на IIHF ідзе адусюль. Перш за ўсё, ідзе ад Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Германіі. Урады іх краін заклікаюць да байкоту чэмпіянату свету. І яшчэ ідзе ціск на нас з боку спонсараў. Хтосьці націснуў на спонсараў з тым, каб яны адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету. І гэта толькі пачатак. І гэта вельмі небяспечна, паколькі людзі проста пачнуць байкатаваць прадукцыю гэтых фірмаў, калі яны застануцца спонсарамі турніру ў Беларусі.

Мы будзем яшчэ размаўляць з Федэрацыяй хакей Беларусі, арганізацыйным камітэтам. У адзін з бліжэйшых дзён (у панядзелак) у нас сустрэча з радай. Трэба будзе яшчэ перагаварыць з многімі людзьмі: партнёрамі, спонсарамі. І тады мы вырашым, што рабіць далей. У найбліжэйшыя пяць дзён мы прымем выніковае рашэнне наконт месца правядзення чэмпіянату свету», - заявіў Фазель.

Прэзідэнт IIHF таксама заявіў, што чэмпіянаты свету змогуць праводзіцца ў Беларусі ў будучыні.

«Цалкам дакладна, такая магчымасць будзе. Як толькі сітуацыя нармалізуецца, нам адразу трэба будзе вярнуцца да ўзрушаючых беларускіх заўзятараў», — адзначыў Фазель.

Нагадаем, што на гэтым тыдні Рэнэ Фазель сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Яны абмяркоўвалі арганізацыйныя пытанні, сітуацыю з каронавірусам, пытанні бяспекі, а таксама палітычную сітуацыю ў Беларусі. Учора кампанія Nivea заявіла, што не будзе спансіраваць чэмпіянат свету, калі ён пройдзе ў Беларусі. Сёння з аналагічнай заявай выступіла Skoda.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: