Фэйсбуку сёння — 10 гадоў

Cацыяльная сетка была створана ў 2004 годзе на той момант 19-гадовым амерыканскім студэнтам Маркам Цукербергам. 



Першапачаткова сайт прызначаўся толькі для студэнтаў Гарвардскага ўніверсітэта. Толькі за першыя суткі зарэгістраваліся 1,2 тыс. карыстальнікаў.

Неўзабаве сайт стаў даступны для студэнтаў любых навучальных устаноў ЗША, а з верасня 2006 года для ўсіх карыстальнікаў Інтэрнэта.
 
 
У 2008 годзе Facebook быў пераведзены з англійскай на 20 іншых моў. 
 
 
Выручка кампаніі Facebook у 2013 годзе склала 7,9 млрд даляраў, у параўнанні з 5,1 млрд годам раней. Колькасць карыстальнікаў, якія хоць бы раз у месяц заходзілі ў сацсетку, па выніках 2013 склала 1,23 млрд чалавек, што на 16% вышэй за паказчыкі 2012 года.
 

УНIАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: