Філіпіны. Пчала супраць Рональда Макдональда

Сусветная прэса піша пра тэктанічныя змены на глабальным рынку fast food.

Jollibee (англ.: вясёлая пчала) — сетка хуткага харчавання, створаная на Філіпінах у 1970 годзе, імкліва пашырае геаграфію.

Больш за 3000 рэстаранаў кампаніі Jollibee Foods ужо працуюць у 37 краінах свету. І гэта толькі пачатак. У планах дырэкцыі — адкрываць штогод 300 рэстаранаў за мяжой.

У некаторых штатах ЗША філіпінцы ўсур’ёз пагражаюць пазіцыям такіх монстраў на рынку fast food, як McDonalds і Burger King. Прычым, кліентаў не бянтэжаць вялізныя чэргі, калі часам для атрымання замовы трэба чакаць больш за гадзіну. Днямі дырэктар кампаніі заявіў, што Jollibee па сілах у хуткім часе стаць вядучай кампаніяй у гэтым сегменце.

Зрэшты, вынік бітвы паміж клоунам Рональдам і пчалой яшчэ незразумелы. Усё будзе вырашацца ў Кітаі, дзе кліентура кропак fast food ацэньваецца ў 600 мільёнаў чалавек.

Лагічнае пытанне: што асаблівага ў тых філіпінскіх гамбургерах і бургерах? Гледзячы на меню Jollibee, ад звыклых нам бігмакаў філіпінскія бігмакі адрозніваюцца дадаваннем у іх ананасу і мё



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: