Фінансавы дырэктар Huawei арыштаваная ў Канадзе. Чаму гэта важна?

Дачка заснавальніка кітайскага тэлекамунікацыйнага гіганта Huawei Мэн Ваньчжоу — фінансавы дырэктар Huawei — арыштаваная ў Канадзе, ёй пагражае экстрадыцыя ў Злучаныя Штаты.

Мэн Ваньчжоу затрымалі ў аэрапорце Ванкувера. Фота EPA

Мэн Ваньчжоу, якая з'яўляецца намеснікам генеральнага дырэктара і адначасова фінансавым дырэктарам карпарацыі, арыштавалі ў Ванкуверы 1 снежня, паведамляе ВВС.

Падрабязнасці арышту невядомыя, але ў ЗША расследуюць справу аб магчымых парушэннях карпарацыяй санкцый у дачыненні да Ірана.

Кітайскае пасольства ў Канадзе выказала пратэст у сувязі з арыштам і запатрабавала адпусціць Мэн Ваньчжоу з-пад варты.

З такой жа заявай выступіла МЗС Кітая.

У карпарацыі Huawei заявілі, што не валодаюць падрабязнай інфармацыяй наконт абвінавачванняў і не ў курсе супрацьзаконных дзеянняў свайго ў фiндырэктара.

Арышт адбыўся на фоне абвастрэння адносіны ЗША і Кітая, па сутнасці ўцягнутых у гандлёвую вайну. Арышт не ўмацуе 90-дзённае тарыфнае перамір'е, узгодненае ў ходзе перамоваў Дональда Трампа і Сі Цзіньпіна на сустрэчы "Вялікай васьмёркі".

Арышт таксама супаў са спробамі абмежаваць выкарыстанне тэхнікі Huawei ў заходніх краінах. ЗША, Аўстралія і Новая Зеландыя дамовіліся не выкарыстоўваць тэхніку пад гэтай маркай у інфраструктуры, неабходнай для пераходу на больш хуткія мабільныя сеткі фармату 5G.

 

Чаму на Захадзе сумняваюцца ў Huawei?

Кампанія з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання і тэхнікі, яна толькі нядаўна абышла Apple і заняла месца другога па велічыні вытворцы смартфонаў пасля Samsung.

У некаторых заходніх краінах асцерагаюцца, што Кітай атрымае доступ да мабільных сетак пятага пакалення 5G і іншых сеткак з дапамогай тэхналогій Huawei і тым самым пашырыць свае магчымасці шпіянажу.

Найбуйнейшая брытанская кампанія British Telecom канфіскавала тэхніку Huawei, якая выкарыстоўвалася ў працах па разгортванні ў краіне сеткі 5G.

Падобныя абмежаванні былі ўведзеныя ў Новай Зеландыі, Аўстраліі, ЗША.


Што кажуць пра арышт у Канадзе?

Па словах супрацоўнікаў канадскага міністэрства юстыцыі, ЗША дамагаюцца экстрадыцыі Мэн Ваньчжоу, слуханні прызначаны на пятніцу.

Больш ніякія падрабязнасці невядомыя.

Прадстаўнік дэпартамента юстыцыі ЗША ад каментароў адмовіўся.

Што можа стаяць за гэтым арыштам?

Паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, у дачыненні да карпарацыі Huawei вядзецца расследаванне справы аб магчымым парушэнні санкцый ЗША ў дачыненні да Ірана.

 

Huawei — адна з найбуйнейшых у свеце тэлекамунікацыйных кампаній. Фота GETTY IMAGES

Пра гэта напісалі, у прыватнасці, журналісты New York Times, згадаўшы, што парушаліся таксама санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі.

Пасля гэтага амерыканскія заканатворцы заявілі, што кампанія ўяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы ЗША, і ўдакладнілі, што тэхналогіі кампаніі могуць выкарыстоўвацца кітайскімі ўладамі для шпіянажу ў ЗША.

Як адрэагаваў Кітай?

У заяве кампаніі Huawei гаворыцца, што кампанія працуе ў адпаведнасці з законамі і правіламі, уключаючы кантроль экспарту і законы пра санкцыі, якія дзейнічаюць у краінах-сябрах ААН, Еўрасаюза і ЗША.

"У кампаніі вераць, што праваахоўныя органы ЗША і Канады прыйдуць да справядлівага пагаднення", — таксама гаворыцца ў заяве.

Заява амбасады Кітая ў Канадзе апынулася больш рэзкай. У ёй гаворыцца, што ў Канадзе арыштавалі грамадзянку Кітая, якая не парушала амерыканскія ці канадскія законы.

МЗС Кітая патрабуе неадкладнага вызвалення Мэн Ваньчжоу, заяўляючы аб парушэнні правоў чалавека.

Як адрэагавалі рынкі?

Таргі на біржах Кітая адкрыліся падзеннем асноўных індэксаў услед за паведамленнямі аб затрыманні Мэн Ваньчжоу.

Біржавыя зводкі дэманструюць агульнае зніжэнне паказчыкаў, асабліва ў сектары высокатэхналагічных кампаній.

Індэкс Shanghai Composite ўпаў на 1,28%, індэкс Hong Kong's Hang Seng — на 2,5%, Nikkei 225 — амаль на 2%.

 Паводле www.bbc.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!