Фотафакт: ва Украіне выпаў першы снег

Ва ўкраінскіх Карпатах выпаў першы снег.
У высокагор'е Карпат пачаў ісці снег пасля абеду 24 верасня.



Раніцай аўторка, 25 верасня, тэмпература на гары Поп Іван, дзе ёсць назіральны пункт ратавальнікаў — каля пяці градусаў марозу, а таўшчыня покрыва снега дасягае пяці сантыметраў.

Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў выратавальнік Васіль Фіцак.

А ў Беларусі 25 верасня пройдуць невялікія дажджы, паведамляе gismeteo.by. Надвор'е будзе фарміраваць тылавая халодная частка актыўнага цыклону, што перамяшчаецца са Смаленскай вобласці на цэнтральныя раёны еўрапейскай Расіі.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, моцны парывісты, ноччу месцамі вельмі моцны.
Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе +6 ... + 7 ° С, днём слупкі тэрмометраў пакажуць +10...  + 12 ° С.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: