Французская амальгама

Вынікі выбараў 23 красавіка ў Францыі адкрываюць эру перазагрузкі французскай палітыкі. Сітуацыю для НЧ каментуе парыжскі журналіст Марк Рышар.    

— 23 красавіка на выбарах прэзідэнта французы праводзілі ў апошні шлях мадэль Пятай рэспублікі. Не толькі таму, што левыя і правыя радыкалы атрымалі больш за 40%. Пераможца першага туру Макрон таксама ганарыцца тым, што дзякуючы яму сканала формула французскай палітыкі, якая амаль паўстагоддзя ўяўляла дуэль умераных левых і правых.

Замест старых актораў перамогу святкуе неафіцкая партыя цэнтру пад кіраўніцтвам Эмануэля Марона і радыкальны нацыяналізм Марын Ле Пэн. У спіну ім дыхаюць бескампрамісныя левыя з лагеру Меланшона. Старая палітычная эліта цалкам дыскрэдытаваная.  

Што ідзе на змену старым схемам? Ніхто не ведае адказу на гэта пытанне, асабліва ў кантэксце выбараў у парламент у чэрвені. Без сваёй дэпутацкай групы прэзідэнт Макрон будзе французскім аналагам Трампа, аднак структур у яго няма, а матывацыя паводзінаў электарату нікому не зразумелая.  

Праўда, думаць пра прэзідэнцтва Макрону яшчэ рана. Спачатку трэба выйграць другі тур 7 мая. Хаця паводле ўсіх апытанняў? 60 працэнтаў французаў кажуць, што ў другім туры будуць галасаваць за каго заўгодна, але толькі не за Ле Пэн, шансы ў Марын застаюцца. Яе выбаршчык больш матываваны. Ёсць рызыка, што Ле Пэн атрымаецца навязаць выбарам фармат супрацьстаяння эліты і народа, які яна, быццам, прадстаўляе.

Дапамагчы кандыдату Нацыянальнага фронту можа таксама які-небудзь буйны тэракт, што здольныя арганізаваць ісламісты.

Так ці інакш, палітычная карціна пасля 23 красавіка настолькі змянілася, што, сапраўды, усё магчыма.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: