Францыя. Астэрыкс не ходзіць у McDonald’s

Французская грамадскасць перажыла сапраўдны інсульт. Усё праз рэкламны білборд кампаніі McDonald’s. На ім Астэрыкс і Абелікс — персанажы коміксу — харчуюцца ва ўстанове клоуна Рональда.


З улікам таго, што Астэрыкс лічыцца ледзь не сімвалам Францыі, публіка не на жарт абурылася. Па сеціве пайшлі гуляць плёткі, што McDonald’s рыхтуецца набыць брэнд у выдавецтва Éditions Albert René, і хутка любімыя французамі героі коміксаў пачнуць рэкламаваць рознага кшталту бургеры. 

Некаторыя нават заклікалі да байкоту коміксаў, якія, маўляў, сталі ахвярай амерыканскага культурнага імперыялізму. 

У выніку кіраўніцтва McDonald’s было вымушана каментаваць пратэсты. Па іх словах, Астэрыкс і Абелікс з’явіліся ў рэкламе фірмы не для камерцыйнай рэкламы, а ў межах шырокай кампаніі за талерантнасць, калі кліентамі рэстарану паказваліся розныя, палярныя па поглядах, культурныя персанажы. 

Дырэкцыя Éditions Albert René, у сваю чаргу, таксама публічна паклялася не прадавацца амерыканскім карпарацыям.

Паводле французскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!