Францыя. Калі б немцы перамаглі ў Першай сусветнай

У межах урачыстасцяў з нагоды 100-й гадавіны заканчэння Першай сусветнай французскае выданне «Fayard» выпусціла кнігу «L’Autre siècle» («Іншае стагоддзе»).

Фота  User :Hohum - Trenches on the Western FrontGerman Albatros D.III biplane fighters of Jasta 11 at Douai, FranceVickers machine gun crew with gas masksBritish Mark V tanksBritish battleship HMS Irresistible. wikimedia.org

На старонках кнігі групе вядомых гісторыкаў ставяць пытанне: як бы выглядаў свет, калі б сто гадоў таму капітулявала не Германія, а яе праціўнікі.

 Адказы вельмі цікавыя. Дамінаванне Германіі ў выпадку перамогі не было б доўгім, паколькі вядучай нямецкай партыяй у той час былі сацыял-дэмакраты. Апошнія ўсё ж арыентаваліся на мірнае супрацоўніцтва з суседзямі. Хуткая адмова Берліна ад кантролю над Еўропай магла б выратаваць свет ад Другой сусветнай вайны.

А вось Расію, на думку гісторыкаў, у любым выпадку чакалі б моцныя выпрабаванні. Яна магла б захавацца як манархія пры ўмове сыходу Мікалая ІІ. Праўда, пад уплывам антыкаланіяльнага руху ў Індыі і ў Кітаі з часам на яе прасторах пачаўся б рух малых народаў за большую аўтаномію.

На думку гісторыкаў, так ці інакш, мы б паступова атрымалі тую ж самую палітычную карту свету, што маем і зараз.

Хіба што з адным выключэннем: наўрад ці гісторыя ведала б такі феномен, як амерыканскае глабальнае лідарства. Калі б Першая сусветная вайна мела іншы вынік, Амерыка цяпер была б у статусе хіба што краіны — заканадаўцы культурнай моды.

Паводле французскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!